Вы тут

Пажар у псіхіятрычным дыспансеры ў Смаргонскім раёне: два пацыенты загінулі


12 снежня раніцай у Смаргонскі раённы аддзел па НС паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Жодзішкі. Паводле папярэдняй інфармацыі ў псіхадыспансеры адбылося загаранне тэлевізара ў фае на другім паверсе, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся на вуліцу Першамайскую. Шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні медустановы. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў работнікі эвакуіравалі 51 пацыента. Ратавальнікі знайшлі загінулым 66-гадовага пацыента. Супрацоўнікі МНС выратавалі пенсіянерку 1939 года нараджэння. Пазней жанчына памерла.

Ратавальнікам удалося не дапусціць распаўсюджвання пажару за межы фае.

Пацыентаў часова размясцілі ў суседнім будынку. Абставіны здарэння вывучаюцца следча-аператыўнай групай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».