Вы тут

Тэлеканал ТНТ зняў з эфіру серыял "Слуга народа" ў дзень прэм'еры


Расійскі тэлеканал ТНТ прыбраў з тэлеэфіру ўкраінскі серыял "Слуга народа", галоўную ролю ў якім выканаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Першыя тры серыі былі паказаны ў эфіры канала, які належыць "Газпром медыя", у сераду, 11 снежня. Раней у тэлепраграме было ўказана, што працяг серыяла будзе выходзіць у эфіры ТНТ з 19.00 да 20.30 12 і 13 снежня. Цяпер у гэты час пакажуць серыялы "Інтэрны" і "СашаТаня", піша vedomosti.ru.


Стала відавочна, што канал вельмі хутка мяняў праграму - нават на 22.00 у мабільнай і дэсктопнай версіях сайта ТНТ былі пазначаны розныя замены для "Слугі народа". У адной гэта былі серыялы "Палярны" і "СашаТаня", а ў другой - "Інтэрны" і "СашаТаня".

Аднак прадстаўнік ТНТ заявіў, што канал першапачаткова не збіраўся паказваць больш за тры першыя серыі "Слугі народа" ў эфіры. "Цалкам першы сезон першапачаткова прызначаўся для паказу толькі на платформе PREMIER", - сцвярджае ён. Анонс ТНТ аб штодзённым паказе "Слугі народа" ў эфіры прадстаўнік канала назваў "маркетынгавым ходам па павышэнні пазнавальнасці платформы". Ён не адказаў на пытанне, чаму ТНТ вырашыў паказаць увесь сезон "Слугі народа" толькі ў інтэрнэце, тым больш што серыял з мая даступны ў анлайн-кінатэатры "Кінапошук" (належыць "Яндэксу").

Па словах прадстаўніка ТНТ, увесь сезон сатырычнай камедыі будзе даступны ў анлайн-кінатэатры PREMIER з 12 снежня. ТНТ размясціў серыял на PREMIER учора толькі позна вечарам.

11 снежня з трансляцыі першай серыі "Слугі народа" на цэнтральныя рэгіёны Расіі выразалі жарт пра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пры гэтым ва ўсходніх рэгіёнах, дзе з-за розніцы ў часе прэм'ера адбылася раней, гэты жарт паказалі. Па сюжэце новаабраны прэзідэнт Украіны Васіль Галабародзька, ролю якога выконвае Зяленскі, выбірае дарагі гадзіннік і касцюм, належныя яму па статуце. Прэм'ер-міністр падказвае, што Пуцін носіць гадзіннік швейцарскай маркі Hublot, прамаўляючы яе назву як "хубло". Герой Зяленскага ў адказ здзіўляецца: "Пуцін - Hublot?"

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.