Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Кальмар з яблыкамі

Спатрэбіцца: кальмары — 2 шт. (тушкі), яблыкі — 1 шт., цыбуля (сярэдняя) — 1 шт., цукар —1 ч. л., гарчыца — 1 ч. л., мята — 3-4 галінкі, алей для смажання — 2-3 ст. л.

  1. Тушкі кальмараў нарэзаць на невялікія квадрацікі (3x3 см). Яблык разрэзаць на чатыры часткі, выдаліць семачкі і нарэзаць лустачкамі. Цыбулю нарэзаць паўкругамі.
  2. На разагрэтую з алеем патэльню выкладваем цыбулю і абсмажваем яе каля дзвюх хвілін (на сярэднім агні, памешваючы). Адсунуўшы цыбулю да борцікаў патэльні, выкладваем на яе цэнтр лустачкі яблыка. Пасыпаем цукрам і смажым адну хвіліну. Затым яблыкі акуратна пераварочваем і абсмажваем з другога боку яшчэ хвіліну.
  3. На яблыкі кладзём падрыхтаваных кальмараў і, акуратна памешваючы (або падтрасаючы патэльню), смажым змесціва патэльні каля хвіліны.
  4. Дадаём у патэльню гарчыцу і дробна нарэзаную прамытую мяту (можна замяніць сушанай) і яшчэ раз змешваем усе інгрэдыенты.
  5. Тушым страву на невялікім агні пад накрыўкай 3-4 хвіліны.

Парада

У якасці дадатковай прыправы можна выкарыстоўваць соевы соус. У гэтым выпадку памяншаем колькасць гарчыцы да 0,5 ч. л. і дадаём 1 ч. л. соусу. Усё астатняе без змен.

Найлепшым гарнірам для такой стравы стане рыс. Прыгатуйце яго па такім рэцэпце: шклянку рысу прамываем, заліваем 1,5 шклянкі вады і варым на сярэднім агні 10 хвілін (не памешваючы!). Затым выключаем агонь і пакідаем рыс на 15 хвілін пад накрыўкай. У асобным рондалі змешваем соль (1 ч. л.), цукар (1 ч. л.) і яблычны ці рысавы воцат (2 ст. л.), атрыманую сумесь дадаём у рыс, старанна ўсё змешваем і надаём рысу форму шарыкаў або паўсферы.

  • Калі дадаць у смятану крыху малака, яна не адкіпіць у падліве.
  • Для абароны адкрытай таматнай пасты ад цвілі трэба на накрыўку нанесці трохі сухой гарчыцы.
  • Таматную пасту, якая засталася ў слоіку, можна зберагчы ад цвілі, пасыпаўшы яе дробнай соллю і заліўшы алеем.
  • Завялую гародніну (зяленіва) можна асвяжыць, акунуўшы яе спачатку ў гарачую ваду, а затым у халодную.

Навагодні вянок сваімі рукамі

Спатрэбіцца: аснова для вянка, зрэбная стужка (мешкавіна), дэкор, стужка для банта, гарачы клей, ніткі.

Для асновы можна купіць фабрычнае колца з пластыку, можна зрабіць самастойна з пенапласту, дроту, шчыльнага кардону і г. д. А аб'ём можна надаць, напрыклад, ватай або халафайберам, бо аснова для вянка ўсё роўна будзе прыкрыта верхняй тканінай. Для дэкору можа ўзяць усё, што заўгодна: натуральныя ці штучныя шышкі і галінкі, усялякія ягадкі, сняжынкі і пацеркі, палачкі карыцы, засушаныя кружочкі лімона або апельсіна.

Абмотваем падрыхтаваную аснову палатнянай стужкай. Замацоўваем клеем. Фарміруем дэкаратыўную кампазіцыю. Фіксуем ніткамі ўсе галінкі, каб не рассыпалася. Дадаткова ўсё праклейваем гарачым клеем для надзейнасці. Калі ў вас няма гарачага клею, не хвалюйцеся, бо можна ўзяць звычайны клей тыпу «Момент». Размяшчаем кампазіцыю на вяночку. Месца замацавання прыкрываем прыгожай сняжынкай. І ўжо амаль гатова!

Бяром стужку і працягваем яе праз вянок, сшываем два канцы, каб атрымалася пятля.

З іншага кавалка стужкі робім прыгожы бант і прыклейваем (або прышываем) яго на атрыманую пятлю. Можна бантам прыкрыць шво на пятлі.

Ззаду на пятлі можна прадугледзець мацаванне на дзверы. Унізе пятлі можна пракласці дадатковыя шыўкі, каб пятля мацавання не «ездзіла» па паверхні вяночка, а дэкаратыўная кампазіцыя не ссоўвалася. Хоць мешкавіна, якой абматана аснова вянка, ужо не дае асаблівай магчымасці слізгаць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.