Вы тут

Які парадак аплаты работы ў начны час?


Ці абавязаны наймальнік выплаціць зарплату адначасова з выплатай сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску? (Мартынава Я. П., г. Мінск)

— Заработная плата выплачваецца ў дні, вызначаныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні або працоўным дагаворы (артыкул 73 Працоўнага кодэкса), гэта значыць, такія дні фіксаваныя. Перанос тэрмінаў выплаты заработнай платы адбываецца ў абавязковым парадку толькі ў выпадках іх супадзення з выхаднымі днямі або дзяржаўнымі святамі і святочнымі днямі, якія абвешчаныя нерабочымі.

Сярэдні заробак за час працоўнага водпуску выплачваецца не пазней чым за два дні да пачатку адпачынку (арт. 176 Працоўнага кодэкса), а для асоб, якія працуюць па кантракце, — не пазней чым за адзін дзень (п. 4 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны»). Адпаведна, дзень выплаты сярэдняга заробку вызначаецца часам прадастаўлення працоўнага водпуску.

Такім чынам, тэрміны выплаты зарплаты і сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску могуць не супадаць. Абавязак пераносіць тэрмін выплаты зарплаты, калі ён не супадае з днём выплаты сярэдняга заробку за час адпачынку, заканадаўствам не ўстаноўлены.


Раскажыце пра парадак аплаты работы ў начны час. (Віктар Паўленка, г. Брэст)

Згодна з артыкулам 70 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за кожную гадзіну работы ў начны час або ў начную змену пры зменным рэжыме працы ажыццяўляюцца даплаты ў памеры, які ўстанаўліваецца калектыўным дагаворам, пагадненнем, наймальнікам, але не ніжэй за 20 працэнтаў гадзіннай тарыфнай стаўкі (акладу) работніка.

Так, наймальнік абавязаны аплаціць у павышаным памеры начны час (з 22 гадзін да 6 гадзін) або ўсе гадзіны начной змены. Пры гэтым начной зменай лічыцца змена, у якой больш за 50 працэнтаў рабочага часу прыпадае на начны час.

Даплата за кожную гадзіну работы ў начную змену можа праводзіцца толькі пры выкананні наступных умоў:

  • работніку ўстаноўлены зменны рэжым працы;
  • працягласць рабочай змены не перавышае 12 гадзін;
  • больш за 50 працэнтаў рабочага часу ў змену прыпадае на начны час (з 22 гадзін да 6 гадзін).

Калі змена не з'яўляецца начной, то даплаты адбываюцца толькі за кожную гадзіну работы ў начны час (з 22 гадзін да 6 гадзін).

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: tut.by

Загаловак у газеце: Два пытанні пра зарплату

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.