Вы тут

Жыхарка Мёрскага раёна расплацілася за паездку скрадзеным золатам


21-гадовая дзяўчына прыехала ў Полацк у пошуках працы. Дамовіўшыся з наймальнікам, ёй трэба было вырашаць пытанне пра жыллё. На яе шччасце, быў прапанаваны варыянт: пераначаваць у калегі.


Увечары, калі гаспадыня выйшла з пакоя, новая суседка скрала з касметычкі чатыры залатых упрыгожванні коштам 400 рублёў. Завалодаўшы чужымі каштоўнасцямі, кватарантка паспяшалася знікнуць з месца злачынства. На вуліцы яна спыніла спадарожную машыну і адправілася на ёй у бок Лепеля. За падвоз дзяўчына разлічылася з кіроўцам скрадзеным золатам, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Пацярпелая звярнулася па дапамогу ў міліцыю і неўзабаве падазраваная была затрымана. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа за крадзеж. Праваахоўнікі вядуць актыўныя пошукі мужчыны, які забраў скрадзеныя каштоўнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: versiya.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.