Вы тут

Святкаванне юбілею айчыннага кінаматографа пачалося з лекцый


Ціхай сапай беларускае кіно прыйшло да значнага юбілею: 17 снежня стварэнню інстытуцыі «Белдзяржкіно» пры народным камісарыяце асветы БССР споўніцца 95 гадоў. Каб даследаваць і прааналізаваць мінулае і сучаснасць нацыянальнай кінематаграфіі на «Беларусьфільме» і ў Акадэміі навук праходзіць двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя, што аб’ядноўвае акадэмікаў і хіповых рэжысёраў, замежных кіназнаўцаў і айчынных кінадзеячаў.


На сённяшні дзень, 11 снежня, прыходзяцца лекцыі выключна запрошаных спецыялістаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга, прысвечаныя больш агульным за нацыянальнае кіно пытанням. Урачыстае ж адкрыццё канферэнцыі — яна носіць назву «95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы» — адбудзецца заўтра ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. З вітальнымі словамі выступяць міністр культуры Юрый Бондар, дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў і іншыя. Цягам дня ў форме пленарнага пасяджэння ў Акадэміі навук і круглага стала на кінастудыі будзе прачытана 48 дакладаў, на любы густ.

Перад слухачамі выступяць беларускія кіназнаўцы і кінакрытыкі Антаніна Карпілава, Людміла Саянкова, Максім Карпіцкі; рэжысёры Вольга Дашук, Мікіта Лаўрэцкі, Вячаслаў Нікіфараў; дырэктар Музея гісторыі беларускага кіно Ігар Аўдзееў, праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» Ірына Дзям’янава, прадстаўнік Майстэрні сацыяльнага кіно і прадзюсар Канстанцін Варабей. Выступоўцамі будзе ахоплены беларускі кінематограф і яго кантэкст, яго гісторыя і сучасныя з’явы, ігравое, дакументальнае і анімацыйнае кіно. 

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Міністэрства культуры і кінастудыя «Беларусьфільм». Расклад мерапрыемстваў можна знайсці на сайце Акадэміі навук nasb.gov.by

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Прэв'ю: zags-oodms.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.