Вы тут

У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра


У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра, паведамляюць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Фота: pixabay.com

Салодкі перац стаў даражэйшы на 16,9 працэнта, вінаград - на 13,7 працэнта, грушы - на 12,1 працэнта. Грэцкія крупы падняліся ў цане на 8,85 працэнта, свежыя памідоры - на 7 працэнтаў, яблыкі - на 5,23 працэнта. Яйкі сталі даражэйшыя на 3,56 працэнта.

Патаннела свежая белакачанная капуста (на 9,17 працэнта), рыба салёная і вэнджаная далікатэсная (на 5,52 працэнта), ікра ласасёвых рыб (на 4,9 працэнта), цытрусавыя (на 4,58 працэнта).

Мяса і мясапрадукты, а таксама рыба і рыбапрадукты нязначна падаражэлі - на 0,11 працэнта і 0,64 працэнта адпаведна.

Абеды ў сталовай сталі таннейшыя на 0,21 працэнта, у рэстаране і кафэ - даражэйшыя на 0,44 працэнта. За фастфуд трэба заплаціць на 0,55 працэнта больш.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 1,06 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,64 працэнта.

Нехарчовыя тавары патаннелі ў цэлым на 0,14 працэнта. Адзенне паднялося ў цане на 0,65 працэнта. Абутак стаў таннейшы на 2,21 працэнта, мэбля - на 0,08 працэнта, электратавары - на 0,03 працэнта.

Паслугі падаражэлі на 0,18 працэнта. Найбольшы прырост, як і ў кастрычніку, паказалі паслугі па ацяпленні - плюс 2,24 працэнта. Патаннелі паслугі пасажырскага чыгуначнага транспарту міжнародных зносін - на 1 працэнт.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе склала 0,2 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».