Вы тут

Двух пацярпелых ад выбуху ў Драгічыне транспартавалі ў Мінск


Двух мужчын, якія пацярпелі падчас выбуху ў шматпавярховым доме ў Драгічыне, транспартавалі на далейшае лячэнне ў Мінск, піша БЕЛТА са спасылкай на галоўнага ўрача Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Пратасевіча.


"Хуткая дапамога забрала пацярпелых 9 снежня каля 17.00. Ім своечасова аказана медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. Двух рабочых мы змаглі вывесці са стану шоку для транспарціроўкі ў цэнтр па лячэнні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў у Мінск. У іх стабільна цяжкі стан, - сказаў Аляксандр Пратасевіч. - Стан жанчыны і падлетка - сярэдняй ступені цяжкасці, бліжэй да здавальняючага. Яны знаходзяцца ў хірургіі".

Як паведаміў намеснік старшыні Драгічынскага райвыканкама Ігар Равінец, жыхары трэцяга, чацвёртага і пятага паверхаў у той жа дзень вярнуліся ў свае кватэры. Жыллё на двух ніжніх узроўнях пакуль пустуе, паколькі на месцы працягваюць працаваць следчыя. "Жыхароў часова рассялілі. Чатыры чалавекі выказалі жаданне спыніцца ў інтэрнаце пры ліцэі. Забяспечылі іх харчаваннем. Астатнія жыхары пакуль пасяліліся ў сваякоў", - растлумачыў ён. Ігар Равінец дадаў, што дом з'яўляецца кааператыўным пад кіраваннем ЖКГ, усе кватэры ў ім застрахаваны.

Прэв'ю: newtimes.kz

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.