Вы тут

Мінчанка ўкрала ў новага знаёмага больш за 19 тысяч рублёў і паехала ў Гомель на таксі


Сышчыкі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі дзяўчыну, якая скрала ў грамадзяніна Рэспублікі Узбекістан больш за 19000 рублёў.


Аператыўнікамі было ўстаноўлена, што напярэдадні мужчына пазнаёміўся з маладой асобай у забаўляльнай ўстанове і запрасіў яе да сябе дадому. Раніцай, калі прачнуўся, выявіў прапажу грашовых сродкаў: 190 беларускіх рублёў, 3000 расійскіх рублёў і 20 долараў. Для таго, каб урэгуляваць канфлікт самастойна, мужчына патэлефанаваў сваёй новай знаёмай з просьбай вярнуць грошы. Дзяўчына паабяцала вярнуць усю суму. Так яна зноў трапіла ў госці да замежніка, які на наступны дзень не далічыўся ўжо 19 тысяч беларускіх рублёў. Пасля знікнення буйной сумы грошай гаспадар звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Дзяўчына была затрымана ў арандаванай кватэры Гомеля. Выкрадзеных грошай пры сабе ў яе практычна не было. Мінчанка патлумачыла аператыўнікам, што частку выкрадзеных грашовых сродкаў яна пераклала на картку сваякам, частку выдаткавала на адзенне і таксі са сталіцы ў абласны цэнтр.

Вядома, што 21-гадовая мінчанка працуе прадаўцом і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, паведамляе падрабязнасці крымінальнай гісторыі ГУУС Мінгарвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: brestcity.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».