Вы тут

Сістэму па выяўленні “безбілетнікаў” у грамадскім транспарце распрацавалі ў БДУ


У аўтарскі калектыў увайшлі студэнты эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: трэцякурснікі Максім Талкачоў, Арцём Бабянок і чацвертакурснікі Станіслаў Качалка і Арцём Латышаў.


Для гэтых мэтаў вынаходнікі прапануюць выкарыстоўваць датчыкі вымярэння масы, што прыпадае на падвеску колаў транспартнага сродку, і лічыльнікі білетаў на праезд. Змяненне вагавых паказчыкаў пры захаванні або непрапарцыянальным ваганні звестак аб праязных квітках, якімі скарысталіся пасажыры, можа ўказваць на прысутнасць у транспарце безбілетнікаў.

Прыборы счытваюць інфармацыю падчас адкрыцця дзвярэй да пасадкі пасажыраў. Акрамя таго, сэрвіс дазваляе вызначыць загружанасць таго ці іншага маршруту і мэтазгоднасць выхаду на яго дадатковых транспартных сродкаў.

Інавацыйны праект студэнтаў БДУ ўжо атрымаў высокую ацэнку і быў прызнаны “Найлепшым сацыяльна значным рашэннем" на Міжнародным калядным хакатоне. Фінал спаборніцтва прайшоў адначасова ў Бельгіі і Францыі ў фармаце тэлемоста. Усяго перспектыўныя ідэі для лічбавай эканомікі распрацоўвалі 16 каманд з Францыі, Бельгіі, Швецыі, Беларусі і Расіі. Абсалютным пераможцам стала зборная са Швецыі. Таксама былі вызначаны найлепшыя стартапы ў намінацыях: “Абсалютны чэмпіён” (па-за галіной), “Найлепшае рашэнне прыкладной задачы” (па-за галіной), “Найлепшае адукацыйнае рашэнне”, у тым ліку, гейміфікацыя” (у сферы “адукацыя і кадры”).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: 015.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.