Вы тут

У Мінску на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» стартаваў маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў дывізіёне ІА


Чэмпіянат адкрыў матч зборных Нарвегіі і Славеніі (на фота), першую шайбу на турніры закінуў нарвежац Рэдне, яго каманда і стала пераможцай стартавага паядынку. Беларуская зборная ў першы дзень згуляла з камандай Аўстрыі, за дзень да яе старту арганізатары паведамілі, што ў продажы на дзевяцітысячную арэну засталося ўсяго 500 білетаў.


Фота БелТА.

Цяперашні склад маладзёжнай зборнай Беларусі спецыялісты называюць самым моцным за апошнія гады — кажуць, гэта новая хваля беларускага хакея, здольная ў будучыні вярнуць былую моц нацыянальнай хакейнай дружыне. Сярод лідараў зборнай называюць Аляксея Протаса, Ілью Усава, Уладзіслава Калячонка і іншых. Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Дзмітрый Дудзік адзначае велізарную канкурэнцыю ў камандзе.

Перад стартам да хлопцаў звярнуўся старшыня Беларускай федэрацыі хакея Генадзь Савілаў. Ён падкрэсліў, што гэтым разам у камандзе сабраліся ўсе наймацнейшыя гульцы, у тым ліку з-за акіяна. «Дзякуй усім, хто прыехаў у зборную. Напэўна, гэта ўнікальны выпадак, калі ўсе, хто ёсць у краіне, усе найлепшыя адгукнуліся. Бываюць розныя абставіны — траўмы, жыццёвыя сітуацыі, але гэтым разам яны вам не перашкодзілі — малайцы! Нагнятаць не будзем: вы ўсе ўмееце гуляць, усе ўмееце паказваць вынікі, якія прымушаюць нас верыць, што ўсё будзе нармальна».

Наступнымі сапернікамі нашай зборнай стануць хакеісты з камандаў Даніі, Латвіі, Нарвегіі і Славеніі. Адзінае месца ў эліце атрымае пераможца групы.

«Нельга нікога недаацэньваць, усе зборныя на добрым узроўні, усе прывезлі топавыя склады, усе прыехалі перамагаць, а не змагацца за другое ці трэцяе месца, з усімі будзе цяжка, — адзначае гулец зборнай Беларусі Валянцін Дземчанка. — Аднымі з лідараў, напэўна, будуць латвійцы, у іх добры малады склад. Наша задача паказаць у першую чаргу вынік, а не прыгожы хакей, таму мы не маем права на памылку».

Усе матчы мінскага турніру трансліруюць тэлеканал «Беларусь 5» і сайт Беларускай федэрацыі хакея Hосkеу.bу.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пачынаем вяртанне ў эліту?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».