Вы тут

Працяг аднаго знаёмства


Улетку 2018-га наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук пазнаёміўся з братамі Міхаілам і Пятром Марозамі з вёскі Слабодка Бешанковіцкага раёна.


Пераехалі сюды з суседняй Сенькаўшчыны сем гадоў таму, бо там ужо не засталося жыхароў. Прывабілі нашага вандроўнага фатографа яркія малюнкі на сядзібе, якія, як высветлілася, зрабілі самі гаспадары. Атрымалася прыгожае фота для першай «звяздоўскай» паласы.

А нядаўна спадар Анатоль зноў завітаў у тыя мясціны. І з прыемным здзіўленнем даведаўся, што тая яго публікацыя, павялічаная, раздрукаваная на каляровым прынтары, вісіць у Марозаў у хаце на бачным месцы, бы карціна. Пётр Мароз нават на вуліцу яе вынес, каб лепш можна было разгледзець і сфатаграфаваць. Зноў цікавы сюжэт атрымаўся, праўда?

Заставайцеся са «Звяздой». Магчыма, ужо зусім хутка вашы знаёмыя, блізкія або вы самі станеце героямі нашай першай старонкі. Мы заўсёды побач і працуем найперш для вас, дарагія нашы чытачы!

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».