У ім прадстаўлены найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гісторыі. Першы том ("Ян Чачот. Выбраныя творы") быў апублікаваны ў 1996 годзе. Апошні, соты юбілейны том ("Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы"), выйшаў у свет у кастрычніку 2019 года.
Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Аўтарам ідэі і галоўным рэдактарам з'яўляецца беларускі пісьменнік, фалькларыст, перакладчык і літаратуразнаўца Кастусь Цвірка. "Беларускі кнігазбор" уключае тры серыі: мастацкую літаратуру, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай класікі.
Безумоўна, самай значнай з'яўляецца серыя “мастацкая літаратура”: у ёй выйшла 77 тамоў. З 2008 года да праекта далучылася акадэмічнае выдавецтва "Беларуская навука". Дзякуючы сумесным намаганням, былі апублікаваныя яшчэ амаль тры з паловай дзясяткі кніг. Упершыню шырокая грамадскасць атрымала такія фундаментальныя выданні, як "Беларускія летапісы і хронікі", "Беларуская старажытная літаратура", "Выбраныя творы" Уршулі Радзівіл, Францішка Багушэвіча, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі і многія іншыя. Побач з класічнымі творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, якія складаюць залаты фонд нацыянальнай літаратуры, у культурную прастору вернута і творчая спадчына Усевалада Ігнатоўскага, Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Жылкі, Язэпа Лёсіка і іншых рэпрэсаваных пісьменнікаў. Арыгінальнай і не менш каштоўнай часткай праекта сталі пераклады на беларускую мову твораў Іагана Вольфганга Гётэ і Фёдара Дастаеўскага.
Прэзентацыя 100-томнага праекта “Беларускі кнігазбор" адбудзецца 13 снежня ў 14.00 у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, ауд.216).
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: nlb.by
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.