Вы тут

Перспектывы сучаснага беларускага кінематографа абмяркуюць у НАН


12 снежня ў 10.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі  “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы".


Арганізатарамі форуму выступаюць НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэміі навук, Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм”.

У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць наступнае кола тэм: “Дзяржпадтрымка або прыцягненне спонсараў да ўдзелу ў кінавытворчасці”, “Праблемы падрыхтоўкі маладых кадраў”, “Стварэнне спрыяльных умоў існавання для беларускага кінематографа”, “Пашырэнне паняцця "нацыянальны фільм”, “Прыцягненне асігнаванняў для прасоўвання карцін”.

Не застануцца без увагі спецыялістаў спосабы работы з падрастаючым пакаленнем, вопыт стварэння духоўна-маральнага кіно для дзіцяча-юнацкай аўдыторыі. Будуць абмеркаваны шляхі павышэння канкурэнтаздольнасці малабюджэтнага і сярэднебюджэтнага нацыянальнага кіно, айчыннага дзіцячага мастацкага і анімацыйнага кіно, забеспячэнне кінематаграфічнай разнастайнасці на ўнутраным рынку, развіццё экспарту нацыянальных фільмаў, павышэнне эфектыўнасці пракату нацыянальных фільмаў, у тым ліку за кошт развіцця новых тэхналагічных платформ і іншыя.

У рамках канферэнцыі 11 снежня з 14.00  да 17.00 на базе Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” пройдуць майстар-класы запрошаных спецыялістаў па гісторыі і тэорыі кінамастацтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: ukrinform.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.