Вы тут

У Мінску пройдзе Кубак Беларусі па бадмінтоне


З 10 па 12 снежня ў Палацы спорту пройдзе другі па значнасці рэспубліканскі турнір па бадмінтоне - Кубак Беларусі, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Беларускую федэрацыю бадмінтона.


Спаборніцтвы па гэтаму віду спорту яшчэ не праходзілі ў мінскім Палацы спорту. Акрамя таго, упершыню за час правядзення Кубка краіны федэрацыя бадмінтона сумесна з адным з партнёраў арганізуе зону першакласнай нацяжкі ракетак на прафесійным абсталяванні. Бонусам для гледачоў стане зона актыўнасці, дзе заўзятары змогуць зрабіць фота, а таксама прыняць удзел у конкурсах з розыгрышам прызоў.

Што тычыцца раскладу, то 10 снежня адбудзецца групавы этап (з 13:00 да 17:00), у сераду (11:00 - 15:00) - чвэрцьфіналы і паўфіналы, на чацвер (11:00 - 15:00) намечаны фіналы і цырымонія ўзнагароджання. Усяго на турніры выступяць каля 70 спартсменаў. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».