Вы тут

На 115.бел можна будзе пакідаць аб'явы аб згубленых і знойдзеных жывёлах


Спецыяльная ўкладка для аб'яў аб згубленых і знойдзеных у Мінску жывёлах запрацуе на партале 115.бел. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, інфармуюць "Мінск-Навіны".


- Такі сэрвіс на партале "Мая Рэспублiка" з'явіцца ў бліжэйшы час, - удакладніў Аляксандр Дараховіч.

Опцыя будзе карыснай, бо адна пляцоўка аб'яднае аб'явы з усяго горада, якія цяпер ўладальнікі жывёл размяшчаюць у розных супольнасцях у сацыяльных сетках. Ёю змогуць карыстацца ў тым ліку супрацоўнікі гасцініцы для жывёл «Фауна горада», каб паглядзець, ці не шукаюць гаспадары жывёліну, якая апынулася ў установе.

Прэв'ю: wikipet.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.