Вы тут

Сёння ў аграгарадку Елка пройдзе навагодняе свята


Проста з Паўночнага полюса, карыстаючыся бязвізавым рэжымам у Гродзенскай вобласці, Дзед Мароз і Снягурка прыбудуць у суботу на свята ў аграгарадок Елка, што ў Зэльвенскім раёне.


Казачныя персанажы і сям'я Марозавых з Гродна запаляць на ёлцы навагоднія агеньчыкі. Гасцей чакаюць выстаўка ёлак, катанне на карэце і «ёлкіны забаўкі». А таксама факельнае шэсце, фаер-шоу і адкрыццё рэзідэнцыі Дзеда Мароза.

Усе ахвотныя змогуць скарыстацца навагодняй поштай і набыць брэндавы сімвал свята — сувенір-брошку «Ёлка». А асаблівыя сюрпрызы чакаюць шчасліўчыкаў з навагоднімі прозвішчамі накшталт Марозавых, Ёлкіных, Шаравых, Сняжыцкіх, Зоркавых ды іншых.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: 1obl.ru

Загаловак у газеце: «Ёлка ў Елцы»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.