Вы тут

Качанава прадставіла супрацоўнікам Адміністрацыі Прэзідэнта новага кіраўніка


Шмат цёплых слоў сёння гучала ў сценах будынка Адміністрацыі Прэзідэнта. Калектыў гэтай установы — палітычны штаб краіны — развітваўся с былым сваім кіраўніком — Наталляй Качанавай, і знаёміўся з новым — Ігарам Сергеенкам. 5 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў адпаведнае кадравае рашэнне. А сёння Наталля Качанава была абраная старшынёй Савета Рэспублікі, а яе былы намеснік — Валерый Міцкевіч — намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


Новага кіраўніка і свайго пераемніка калектыву Адміністрацыі прадставіла сама Наталля Качанава. «Гэта паважаны, добры кіраўнік, галоўнае — добры чалавек, які разумее і ведае ўсе задачы, што стаяць сёння перад нашай краінай», — сказала яна. Наталля Качанава нагадала словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя перад парламентарыямі, якія датычацца ўсіх дзяржаўных органаў, — пра тое, што самыя галоўныя прыярытэты ў палітыцы дзяржавы — незалежнасць, суверэнітэт краіны і работа з людзьмі. У сувязі з гэтым рашэнне прызначыць на пасаду такога чалавека, як Ігар Сергеенка, яна лічыць цалкам правільным і вывераным.

Пры гэтым сама Наталля Качанава, як кажуць, застаецца ў палітычнай абойме. Яна ўжо атрымала віншаванні ад спікера расійскага Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі, на яе як на кіраўніка верхняй палаты парламента надзвычай разлічвае і Прэзідэнт Беларусі. Наталля Качанава таксама запэўніла калег, што працягне працаваць над праектамі, якія ёй даручаны. Маецца на ўвазе куратарства над Оршай, Віцебскай вобласцю і іншае.

Пачуўшы шматлікія словы шчырай удзячнасці ў адрас сваёй папярэдніцы, Ігар Сергеенка прызнаўся, што некаторая напружанасць, напэўна, натуральная ў такой сітуацыі, цалкам знікла. «Ведаю не па чутках, са многімі з вас знаёмы асабіста, апарат Адміністрацыі Прэзідэнта — гэта высокапрафесійныя спецыялісты. Тым больш што займацца даводзіцца рознымі праблемамі. Так склалася, што 30 гадоў свядомага жыцця я праслужыў у органах дзяржаўнай бяспекі на розных пасадах, у розных рэгіёнах, і прызначэнне на такую высокую пасаду для мяне было досыць нечаканае. Разумею, што гэта высокі гонар, адказнасць — кіраваць такім калектывам. Разлічваю на вашу дапамогу. Высока цаню работу кожнага з вас. Цаню ў людзях шчырасць, прыстойнасць, спагадлівасць, стараннасць».

Наталля Качанава таксама прадставіла і новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта — Вольгу Чупрыс.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.