Вы тут

Адбылася прэзентацыя кнігі «Янка Купала. Санеты»


Увесь санетарый Янкі Купалы сабралі пад адной вокладкай на 16 розных мовах, прычым некаторыя пераклады былі зробленыя адмыслова для зборніка і апублікаваныя ўпершыню. Кніга, створаная з ініцыятывы Дзяржаўнага літаратурнага музея народнага паэта Беларусі, так і называецца — «Янка Купала. Санеты». Яна ўбачыла свет сёлета ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», а днямі была прэзентаваная для грамадскасці.


Удзел у імпрэзе ўзялі дыпламаты краін, на мовы якіх перакладзены санеты песняра, — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі Ёзаф Мігаш, першы сакратар пасольства Украіны Іван Башняк і трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Марыя Данец, а таксама перакладчык беларускага паэта на кітайскую Лі Цзо. Дзякуючы Цэнтру нацыянальных культур і філфаку БДУ госці прэзентацыі пачулі вершы на армянскай, украінскай, літоўскай, татарскай, грузінскай, сербскай, славацкай, рускай — і, натуральна, на беларускай мове.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая разам з міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам выступіла складальнікам зборніка, нагадала: упершыню 22 купалаўскія санеты на мове арыгіналу і ў перакладзе на 7 еўрапейскіх моў былі прадстаўленыя ў адным зборніку 17 гадоў таму, калі шырока адзначалася 120-годдзе з дня нараджэння паэта. Цяпер геаграфія перакладаў істотна пашырылася, а на рускай і іспанскай санеты загучалі наноў у пералажэннях Максіма Замшава і Анхелы Эспіносы Руіс. «Новыя пераклады сведчаць пра жывую цікавасць да беларускай класікі ў свеце, пра той няспынны творчы пошук паразумення, калі мова мастацкага твора дзякуючы рупліўцам-перакладчыкам становіцца пачаткам сяброўскага дыялогу паміж народамі і краінамі», — упэўнены ўкладальнікі выдання.

Убачыць, пагартаць, а таксама набыць яго можна ў музеі, прычым варта паспяшацца, бо тыраж зборніка, зазначым, абмежаваны — усяго 250 паасобнікаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота kuраlа-musеum.bу

Загаловак у газеце: На мове паэзіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.