Вы тут

У Гомельскай вобласці перавялі ў катэгорыю каштоўных насаджэнняў неіснуючы лес


Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці сумесна з пракуратурай вобласці і абласной інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету правялі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы і выявілі, што 11 лясгасаў Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання "падмалявалі" справаздачныя дадзеныя аб выніках лесааднаўлення. Пра гэта паведамілі ў КДК.


У 11 лясгасах устаноўлены факты неабгрунтаванага пераводу ў 2018 годзе ўчасткаў лясных культур і натуральнага аднаўлення лясоў у катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў агульнай плошчай каля 150 га. Камісіі лясгасаў пры дакументальным афармленні пераводу дадзеных участкаў "не заўважылі", што дрэвы там не дасягнулі нарматываў па колькасці і вышыні, а на асобных участках лесу наогул амаль не было.

Напрыклад, у Веткаўскім спецлясгасе неабгрунтавана перавялі ў катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў больш за 80 га лясных культур, у тым ліку каля 40 га без лесу.

Такая "няўважлівасць" камісій пацягнула незаслужанае прэміраванне работнікаў трох лясгасаў на суму каля Br100 тыс.

У той жа час варта адзначыць, што лесагаспадарчыя ўстановы Гомельскай вобласці ўносяць значны ўклад у выкананне дзяржпраграмы "Беларускі лес" на 2016-2020 гады, у тым ліку па павышэнні прадукцыйнасці лясоў, аптымізацыі іх пароднай і ўзроставай структуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».