Вы тут

Канферэнцыя па тэме навучання на працягу ўсяго жыцця пройдзе 9-10 снежня


Мерапрыемства арганізавана ў рамках праекта, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам “Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі”.


У цэнтры ўвагі апынуцца праблемы, якія ставіць перад грамадствам лічбавая эканамічная дзейнасць. Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з новымі міжнароднымі і беларускімі практыкаміі, якія адпавядаюць сістэме навучання на працягу ўсяго жыцця, запатрабаванымі кваліфікацыямі, механізмамі прагназавання кампетэнцый будучыні,  сучаснымі стандартамі прафесійнай дзейнасці.

У рамках канферэнцыі пройдуць панэльныя дыскусіі на тэмы “Кваліфікацыі для лічбавай эканомікі”, "Партнёрства ў навучанні на працягу ўсяго жыцця”, “Рэакцыя сістэмы адукацыі на магчымасці і выклікі  лічбавай эканомікі”, “Механізмы забеспячэння якасці прафесійнай адукацыі і навучання”.

На другі дзень будуць працаваць рабочыя групы па тэмах “Прафесійныя і ключавыя кампетэнцыі і вопыт прызнання раней пройдзенага навучання”, “Даступнасць навучання на працягу ўсяго жыцця ў Беларусі, прафарыентацыя” і “Кола адказнасці ў рэалізацыі стратэгіі навучання на працягу ўсяго жыцця”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: www.2do2go.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.