Вы тут

Нацбанк выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі"


Нацыянальны банк Беларусі з 24 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі", паведамляе БЕЛТА.


Сярод новых манет "Брэсцкая крэпасць", "Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы", "Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка", "Петрапаўлаўскі Сабор. Гомель", "Спаса-Праабражэнская царква. Полацк", "Траецкае прадмесце. Мінск" . Манеты наміналам Br2 выпусцяць накладам 25 тыс. штук кожнага наймення.

Акрамя таго, шэраг памятных манет выпусцяць у абарачэнне з 27 снежня. Сярод іх будуць тры віды манет "Дзень анёла" - залатыя (наміналам Br50, 399 штук), сярэбраныя (Br20, 2999 штук) і медна-нікелевыя (Br1, 4999 штук). У двух відах (сярэбраныя і медна-нікелевыя) будуць выпушчаныя манеты "Вялікі арлец" серыі "Птушка года", "Заказнік "Званец" серыі "Заказнікі Беларусі" і "Станіслаў Манюшка. 200 год".

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: nbrb.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.