Вы тут

Кітай пабудуе касмічную станцыю


Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі і ўвесці яе ў эксплуатацыю прыкладна ў 2022 годзе, заявіў генеральны канструктар Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая Чжоў Цзяньпін, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Паводле яго слоў, станцыя будзе важыць 100 тон і змяшчаць трох касманаўтаў, а пры неабходнасці можа быць пашырана. "Галоўная мэта будаўніцтва касмічнай станцыі - дазволіць Кітаю стаць краінай, якая самастойна асвойвае тэхналогію доўгатэрміновых пілатуемых палётаў у калязямной прасторы, а таксама мае магчымасць праводзіць доўгатэрміновыя пілатуемыя навуковыя эксперыменты ў калязямной прасторы дзеля ўсебаковага развіцця і выкарыстання касмічных рэсурсаў", - заявіў Чжоу Цзяньпін.

Касмічная станцыя будзе выступаць у якасці асноўнай платформы Кітая для навуковых даследаванняў космасу.  Яе мэтамі стануць засваенне тэхналогій у галіне будаўніцтва і кіравання буйнымі касмічнымі аб'ектамі, адточванне тэхналогій, якія гарантуюць жыццё і здароўе касманаўтаў, якiя ажыццяўляюць частыя палёты на арбіту, а таксама будаўніцтва нацыянальнай касмічнай лабараторыі, адзначыў Чжоу Цзянпін.

Прэв’ю: http://factmil.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.