Вы тут

У Бабруйскім раёне ў кіроўцы канфіскавалі 100 літраў афарбаванага дызпаліва


Пра інцыдэнт паведамілі на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама


У пачатку снежня на аўтадарозе "Вішнёўка-Орсічы-Казловічы" паблізу в. Вішнёўка Бабруйскага раёна супрацоўнікамі аддзялення ДАІ мясцовага РАУС была спыненая аўтамашына "ВАЗ". У багажным аддзяленні транспартнага сродку праваахоўнікамі выявілі 5 дваццацілітровых каністраў. Як пазней было ўстаноўлена, у іх перавозілася 100 літраў афарбаванага дызельнага паліва.

Дызпаліва канфіскавана. У дачыненні да перавозчыка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 6 арт. 12.30 КаАП Рэспублікі Беларусь, які быў разгледжаны 4 снежня .

Кіроўца аплаціў штраф у памеры дзесяці базавых велічынь.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.