Вы тут

У Гомелі затрымалі 25-гадовага злодзея-рэцыдывіста


Раней неаднаразова судзімы 25-гадовы пінчук прыехаў у Брэст, паведамляе МУС.


Спачатку праз акно ён пранік у дом 38-гадовай мясцовай жыхаркі, якая знаходзілася на працы. Там выкраў мабільны тэлефон з зараднымі прыладамі, партатыўную калонку, навушнікі і тры сярэбраныя вырабы. Нанесены ўрон склаў больш за 600 беларускіх рублёў.

Праз два дні па аналагічнай схеме ён здзейсніў крадзеж у іншым прыватным доме. Пакуль гаспадыня знаходзілася ў знаёмых, з памяшкання былі выкрадзены грошы, тэхніка і каштоўнасці на агульную суму звыш 9.000 рублёў.

Пасля гэтага малады чалавек адправіўся гасцяваць да прыяцеля ў Гомель. Там аператыўнікі яго і затрымалі 4 снежня. У заплечніку знаходзіліся выкрадзеныя рэчы.

У цяперашні час фігурант затрыманы і змешчаны ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста. Праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні яго магчымай датычнасці да здзяйснення аналагічных злачынстваў. Прававую ацэнку дзеянням мужчыны дадуць следчыя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.