25 верасня, пятніца

Вы тут

Кампанія Pantone абрала колер 2020 года


Інстытут Pantone абраў колер 2020 года. Гэта - "класічны сіні".


Скрыншот з відэа Pantone.

"Гэта колер, які надае спакой і ўпэўненасць Нязменнае блакітнае адценне падкрэслівае наша імкненне да надзейнай і ўстойлівай апоры, на якой можна будзе будаваць, калі мы пераступім парог у новую эру" - апісваюць колер у кампаніі.

Таксама яго называюць колерам "неба пры змярканні".  Ён прыносіць адчуванне міру і спакою ў чалавечым духу, дапамагае сканцэнтравацца, узнаўляе думкі.

"Час, у які мы жывем, патрабуе веры і ўпэўненасці, а "класічны сіні" - сімвал сталасці і даверу, на яго заўсёды можна пакласціся", - пракаментавала выбар колеру года выканаўчы дырэктар Pantone Леатрыс Эйсман.

Амерыканская кампанія Pantone Inc у 1963 годзе распрацавала стандартызаваную сістэму падборкі колеру, дзе выкарыстоўваецца лічбавая ідэнтыфікацыя колераў. Эталонныя вытанчаныя колеры друкуюцца ў спецыяльна прадстаўленых каталогах, якія шырока выкарыстоўваюць у дызайне і паліграфіі. Інстытут колеру Pantone - гэта навукова-даследчы цэнтр кампаніі, дзе праводзяць эксперыментальныя працы з колераміі і вывучаюць, як яны ўплываюць на модуль, дызайн інтэр'еру, паліграфію, кіно.

Колерам 2019 года, па версіі інстытута Pantone, быў "жывы карал", які сімвалізаваў "унутраную патрэбу ў аптымізме", а 2018 года - "ультрафіялет", што азначаў творчае імкненне і духоўнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.