Вы тут

Касманаўт Алег Навіцкі рыхтуецца да трэцяга палёту


Ураджэнец Чэрвеня, трэці касманаўт з Беларусі Алег Навіцкі рыхтуецца да чарговага палёту, паведамляе газета Раённы веснік.


Галоўная медыцынская камісія прызнала касманаўта прыдатным да новага старту ў канцы студзеня 2018 года. 

Першым этапам падрыхтоўкі стала камандзіроўка ў ЗША. На працягу пяці тыдняў Алег Навіцкі вывучаў пазакарабельную дзейнасць і працу ў амерыканскім сегменце Міжнароднай касмічнай станцыі. Наступная камандзіроўка запланавана на 10 студзеня, а пакуль касманаўт рыхтуецца ў Зорным.

Паводле інфармацыі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, ў асноўны экіпаж МКС-65 уваходзяць Сяргей Рыжыкаў, Сяргей Кудзь-Свярчкоў і Сяргей Корсакаў. А іх дублёрамі з'яўляюцца Алег Навіцкі, Пётр Дуброў і Мухтар Аймаханаў.

Па меркаванні Алега Навіцкага, палёт адбудзецца прыкладна ў другой палове 2021 года: вясной яны будуць дубляваць экіпаж Сяргея Рыжыкава, а восенню заменяць яго.

Алег Навіцкі здзейсніў два касмічных палёта - у 2012-2013 і 2016-2017 гадах. Агулам ён правёў на арбіце 340 сутак 10 гадзін і 4 хвіліны.

Фота з асабістага архіва Алега Навіцкага для РВ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».