Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2019 года склала 1123,4 рубля.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Трэба адзначыць, што ў верасні гэтага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні 1108,5 рубля.
Што датычыцца размеркавання даходаў па тэрытарыяльным прынцыпе, то сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за кастрычнік сфарміравалася ў памеры 1541,6 рубля (тэмп росту да кастрычніка мінулага года — 105,7 %). У Мінскай вобласці яна склала 1125,2 рубля (106,6 %), Гомельскай — 1015,1 рубля (106,2 %), Гродзенскай — 980,5 рубля (105,1 %), Брэсцкай — 979,6 рубля (106,3 %), Віцебскай — 954,1 рубля (106,7 %), Магілёўскай — 936,6 рубля (106,2 %).
У цэлым па Беларусі рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—кастрычніку ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,6 %.
Больш за астатніх атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4102,2 рубля), пасажырскі паветраны транспарт (3310,9 рубля), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (2455,7 рубля), горназдабываючая прамысловасць (1922,1 рубля), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (1855,8 рубля), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (1780,6 рубля), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і аказанне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (1739 рублёў), вытворчасць хімічных прадуктаў (1715,1 рубля), грузавы паветраны транспарт (1677,6 рубля), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (1664,2 рубля).
Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (607,7 рубля), а таксама бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (664,1 рубля), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і аказаннем сацыяльных паслуг (666,2 рубля), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (719 рублёў).
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».