Вы тут

Лукашэнка прызначыў новых кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і яго намесніка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Сергеенку кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, а Вольгу Чупрыс - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі, перадае БЕЛТА.


Тыя, хто працаваў раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч быў абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

У цяперашні час генерал-маёр Ігар Сергеенка з'яўляецца першым намеснікам старшыні КДБ Беларусі, а доктар юрыдычных навук, прафесар Вольга Чупрыс працуе ў БДУ на пасадзе прарэктара па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.