Вы тут

Прэзідэнт аб знешняй палітыцы: Наша адзіная ўмова - мы суверэнная незалежная дзяржава


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, расстаўляючы акцэнты па тэме праводзімай Беларуссю знешняй палітыкі, падкрэсліў, што адзіная ўмова ва ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі - гэта тое, што Беларусь з'яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, перадае БЕЛТА.


"Можа быць інтуітыўна, можа, ідучы ад жыцця, але мы дакладна вызначылі сваю знешнюю палітыку. З суседзямі трэба жыць у сяброўстве. Іх не выбіраюць - яны ад Госпада. Не рэзаць па-жывому нашы сувязі з традыцыйнымі блізкімі саюзнікамі, якімі з'яўляюцца рэспублікі былога СССР", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што неабходна працаваць з тэхналагічна развітымі дзяржавамі. "Таму мы супрацоўнічаем з Еўропай, а не таму, што мы хочам павярнуцца пэўным пунктам або месцам да свайго брата - расіяніна. Яны ўсе туды лезуць. Як нядаўна сказаў Сяргей Лаўроў, "мы і самі з Еўропай стараемся ўсталяваць сяброўскія адносіны". Так што ад нас патрабаваць, што мы, жывучы ў цэнтры Еўропы, усталёўваем гэтыя адносіны?" - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь таксама не можа не мець добрых адносін з ЗША. "Калі яны хочуць. Таму што гэта імперыя", - адзначыў ён.

"Мы не можам мець дрэнных адносін, нам пашанцавала ў гэтым плане, з новай імперыяй, якая адрадзілася, - КНР. Нас няма ў чым папракнуць, што мы дзесьці былі непаслядоўныя, што, як "блудны сабака", хвастом вілялі. Мы заўсёды сумленна выконваем свае абавязкі, усе свае дамоўленасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі мы будзем цярпліва, спакойна рухацца наперад, развіваючы сваю эканоміку, нам ніякія знешнія пагрозы не страшныя", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Не трэба напружваць, што тут пасля Украіны мы, што Расія супраць нас пачне вайну, што Захад на нас будзе наступаць. Для таго і мы ёсць, каб на нас ніхто не наступаў. Усё гэта нікому не патрэбныя фэйкі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.