Вы тут

Раскрыць і падтрымаць таленты


З новага навучальнага года падрыхтоўка, захоўванне і дастаўка заданняў для трэцяга і заключных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд замацаваны за Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Прадугледжаны сканіраванне ўсіх выкананых работ пасля завяршэння кожнага тура і перадача іх ва ўстанову. Пра гэта расказала Анжэла КУДАЯРАВА, кансультант галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі.


— З'явілася пазіцыя і для вызначэння ўмоў анулявання вынікаў выкананых заданняў. Каб выключыць карупцыйныя моманты, з бягучага года ў складзе журы рэспубліканскіх алімпіяд не будзе педработнікаў, якія займаліся падрыхтоўкай камандаў і ўдзельнікаў, для іх будзе абмежаванне дзейнасці ў складзе журы трыма гадамі, — расказала спікер.

На сённяшні дзень у банк даных таленавітай моладзі ўваходзіць больш за 600 юнакоў і дзяўчат і 208 творчых калектываў. Гэта зазначыла Людміла МАНАКОВА, кансультант упраўлення мастацтваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры.

— Толькі сёлета ён папоўніўся на 124 чалавекі і 11 калектываў. У архіве базы змяшчаецца інфармацыя больш чым пра дзве тысячы чалавек. У банк даных уключаецца інфармацыя пра лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама пра тых, хто з'яўляецца пераможцам і прызёрам міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх і творчых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў.

Лаўрэаты спецыяльнага фонду штогод годна прадстаўляюць краіну на міжнародным узроўні. У якасці прыкладаў — конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску», оперных спевакоў «Апералія», маладых піяністаў Grand Pіano Competіtіon, акардэаністаў у Літве. «Адзін з яркіх прыкладаў — вядучы саліст Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў, які пасля трыумфу на конкурсе «Апералія» ў Лісабоне і атрымання прэміі Zarzuela імя Пласіда Дамінга запатрабаваны на прэстыжных оперных пляцоўках свету», — дадала Людміла Манакова.

Падтрымка таленавітай моладзі з'яўляецца асноўным кірункам дзейнасці і для БРСМ, што рэалізуецца праз развіццё маладзёжных ініцыятыў у сферы навуковай, інавацыйнай, прадпрымальніцкай дзейнасці і іншага. Пра гэта расказала сакратар Саюза моладзі Юлія ЗІНКЕВІЧ: «У адораных студэнтаў ёсць шмат магчымасцяў, каб праявіць сябе. Напрыклад, ужо 10 снежня чарговы раз абяруць студэнта года. У фінале возьмуць удзел 11 пераможцаў абласных і мінскага гарадскога этапаў. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала каля 300 юнакоў і дзяўчат. Таксама штогод для актыўнай моладзі праводзяцца інтэлектуальныя турніры, спаборніцтвы па розных відах спорту. Традыцыйна студэнты беларускіх ВНУ бяруць удзел у фестывалі «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», праектах «100 ідэй для Беларусі», «100 ідэй для СНД», дзяўчаты спрабуюць свае здольнасці на конкурсах прыгажосці і грацыі «Каралева вясна», «Каралева студэнцтва».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.

Грамадства

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Развітацца з мужам і не помсціць яму, а пачаць новае жыццё.