Вы тут

Як «Чырвонка. Чырвоная змена» дае дарогу будучым журналістам


Нядаўна ў БДУ адбыўся VІІ Форум маладых журналістаў «Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам». Мэтай яго правядзення было павышэнне прафесійных навыкаў у маладых калег па цэху. Удзельнікамі форуму сталі больш за сто журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ ва ўзросце да 30 гадоў, а таксама студэнты журфака. Яны абмеркавалі прававыя і этычныя асновы журналістыкі, шляхі вырашэння сацыяльных праблем, новыя тэндэнцыі і тэхналогіі сучаснай журналістыкі. Прысутнічалі на мерапрыемстве і прадстаўнікі «Выдавецкага дома «Звязда», што зусім не выпадкова.


Пе­ра­мож­цы кон­кур­су се­зо­на 2016/2017 (зле­ва на­пра­ва): Ан­ге­лі­на Но­ві­ка­ва, Ва­лян­ці­на Тру­бач, Іры­на Буб­но­ва.

Шмат гадоў запар «Звязда» вядзе карпатлівую работу з таленавітай беларускамоўнай моладдзю, у прамым сэнсе слоў рыхтуючы для сябе будучых калег, — тое, што толькі нядаўна пачалі рабіць іншыя. Напрыклад, Юлія Адамовіч, сёлетняя выпускніца журфака, пачала супрацоўнічаць з маладзёжным дадаткам «Чырвонкай. Чырвонай зменай» яшчэ калі была школьніцай, прайшла ў ім усе вытворчыя практыкі, акрамя першай, азнаямленчай, якую студэнты звычайна праходзяць у раённых газетах. У пачатку чацвёртага курса Юля была залічана ў штат «Звязды». Сёння яна — малады спецыяліст найстарэйшага беларускамоўнага грамадска-палітычнага выдання, працуе ў аддзеле камп'ютарных сістэм і інтэрнэт-версіі газеты «Звязда», працягвае раз-пораз рыхтаваць матэрыялы для «Чырвонкі. Чырвонай змены».

Яшчэ адна сёлетняя выпускніца журфака, Дар'я Шлапакова, пачала супрацоўнічаць з маладзёжным дадаткам студэнткай, прайшла ў ім тры вытворчыя практыкі, у тым ліку пераддыпломную. Як і Юля, у пачатку чацвёртага курса была залічана ў штат «Звязды». Цяпер яна з'яўляецца спецыяльным карэспандэнтам аддзела навін і рэпартажаў і таксама працягвае актыўна рыхтаваць матэрыялы для маладзёжнага дадатку.

Адным з дзейсных метадаў па выяўленні і падтрымцы таленавітай моладзі з'яўляецца правядзенне творчага конкурсу для юных і маладых няштатных аўтараў. У «Чырвонцы. Чырвонай змене» апошнія гады ён праходзіў пад нязменнай красамоўнай назвай «Я малады. І мне не ўсё роўна!»

У адрозненне ад іншых падобных творчых спаборніцтваў планка ў яго даволі высокая, бо конкурс разлічаны найперш на тых, хто збіраецца паступаць на журфак. Але і ўзнагароды для пераможцаў і лаўрэатаў вартыя — яны, апроч складання ўласнага партфоліа работ і парад прафесійных журналістаў, ганаровых дыпломаў і памятных сувеніраў атрымліваюць яшчэ і рэкамендацыі ад рэдакцыі для паступлення на журфак. Апошнія даюцца тым з найлепшых, хто ў гэты ж год хоча стаць студэнтам факультэта. Рэкамендацыі даюць пэўную перавагу пры ўсіх іншых роўных шанцах з іншымі абітурыентамі.

Як паказвае шматгадовая практыка, амаль усе пераможцы і лаўрэаты творчага конкурсу «Я малады. І мне не ўсё роўна!» становяцца студэнтамі факультэта журналістыкі. Але не заўсёды, бо некаторыя ў апошні момант выбіраюць іншую спецыяльнасць. Тым не менш не здраджваюць сваёй першапачатковай мары стаць журналістам.

Так, адна з пераможцаў творчага конкурсу, Надзея Бобрык, цяпер з'яўляецца студэнткай другога курса факультэта міжкультурных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. І працягвае дасылаць матэрыялы ў «Чырвонку. Чырвоную змену». У сваёй ВНУ ўвесь вольны час прысвячае журналістыцы: была намеснікам рэдактара студэнцкай газеты, пісала і здымала рэпартажы для афіцыйнага сайта ўніверсітэта. Сёлета пасля першага курса абрала спецыялізацыю «Сувязі з грамадскасцю», яе прызначылі кіраваць журналістамі-студэнтамі прэс-цэнтра МДЛУ. Надзея хоча на чацвёртым курсе прайсці вытворчую практыку ў нас. Гэта цалкам магчыма, і таму ёсць прыклады.

Ангеліна Новікава, таксама пераможца творчага конкурсу аднаго з гадоў, у апошні момант пайшла не на журфак, а паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, цяпер вучыцца на трэцім курсе. Але, як і Надзея Бобрык, не спыняла актыўнага супрацоўніцтва з «Чырвонкай. Чырвонай зменай». І плёнам гэтай работы стала тое, што Ангеліну з 1 лістапада залічылі ў штат. З перспектывамі, як той казаў, кар'ернага росту і магчымасцю працаўладкавання пасля заканчэння вучобы.

Вялікі патэнцыял бачыцца ў Паліне Пракапені — цікаўнай да ўсяго, адказнай і добрасумленнай другакурсніцы журфака. Яна, як і многія іншыя, пачала супрацоўнічаць з маладзёжным дадаткам яшчэ абітурыенткай, перамагла ў творчым конкурсе, паступіла. На першым курсе добраахвотна цягам двух месяцаў праходзіла ў рэдакцыі адмысловую практыку (апроч абавязковай азнаямленчай у раёнцы). Упэўнены, што і наступныя практыкі Паліна будзе праходзіць у «Чырвонцы. Чырвонай змене». А там, глядзіш, і да працаўладкавання адзін крок.

А літаральна днямі ў рэдакцыю з просьбай аб супрацоўніцтве звярнулася цяперашняя першакурсніца журфака, пераможца сёлетняга творчага конкурсу Алена Кухарава. І атрымала ад тых, хто адказвае за выпуск маладзёжнага дадатку «Чырвонка. Чырвоная змена», стандартны ў такіх выпадках адказ: чакаем прапаноў, чакаем ідэй, чакаем матэрыялаў.

Мы заўсёды чакаем найперш ініцыятыўных, здольных нешта прапанаваць. І такія маладыя людзі заўсёды будуць пачуты.

Надзея НІКАЛАЕВА, Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Ініцыятыўныя — да нас!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?

Грамадства

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Дзеці, якія вырастаюць у сем'ях, дзе няма таты або ён ёсць, але амаль не ўдзельнічае ў жыцці малога, па ўсіх паказчыках прайграюць і ў дзяцінстве, і ў дарослым жыцці.

Грамадства

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

І праз дзесяць гадоў пасля знаёмства яны любяць шпацыраваць па горадзе, узяўшыся за рукі.

Спорт

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Да свайго юбілею школа атрымала выдатны падарунак — капітальны рамонт.