Вы тут

Выстава жывапісу "Калядныя званы" Рыгора Іванова працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы


Выстава жывапісу "Калядныя званы", якая прадстаўляе работы беларускага мастака Рыгора Іванова, працуе ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на аддзел сувязей з грамадскасцю бібліятэкі.


Фота: culture.ru

Рыгор Іваноў - вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заснавальнік і родапачынальнік у беларускім мастацтве аўтарскага напрамку, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца ўспрыманне, што ўсё - гэта сіла і святло. Прадметы, людзі - усё святло. І сама карціна - гэта аб'ект, які свеціцца. І тое, што намалявана на ёй, свеціць само па сабе, знутры.

"Мае карціны - гэта як медытацыя, малітва. Можна яе сфармуляваць словамі, а можна проста глядзець на святло", - адзначае аўтар. У работах мастака амаль фізічна адчуваецца светлавая пульсацыя.

Выстава будзе працаваць да 1 лютага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».