Вы тут

У Расіі тэсціруюць VR-акуляры для кароў


Прататып акуляраў віртуальнай рэальнасці распрацаваны для паляпшэння ўмоў утрымання буйной рагатай жывёлы, піша nаt-gео.ru.


Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых гаспадарак Падмаскоўя сумесна з ІT-спецыялістамі вырашылі правесці эксперымент па ўкараненні віртуальнай рэальнасці ў сельскую гаспадарку. Аўтары даследавання адштурхоўваліся ад ідэі аб тым, што новыя тэхналогіі і, у прыватнасці, камп'ютарызацыя спрашчаюць рабочыя працэсы ў многіх сферах. Таксама вядома, што эмацыянальны стан жывёл наўпрост адбіваецца на іх прадукцыйнасці.

Згодна з аналізам, праведзеным Sсоtlаnd's Rurаl Соllеgе ў Шатландыі і Wаgеnіngеn Unіvеrsіtу ў Нідэрландах, умовы навакольнага асяроддзя аказваюць істотны ўплыў на здароўе кароў і, як вынік, на колькасць і якасць малака. На аснове інтэрв'ю фермераў, якія выкарыстоўваюць розныя сістэмы для паляпшэння дабрабыту жывёлы, была сфармуляваная сувязь паміж станоўчым, у тым ліку эмацыянальным, вопытам кароў і пазітыўным уплывам на надоі.

Амерыканскія фермеры ставяць у стойлах шчоткі, якія аўтаматычна круцяцца і замяняюць каровам масажыста. У Еўропе выкарыстоўваюць рабатызаваныя сістэмы для забеспячэння максімальна вольнага перамяшчэння жывёлы па ферме. Расійскія вытворцы ўстанаўліваюць гукавое абсталяванне для трансляцыі класічнай музыкі, расслабляльны эфект якой станоўча ўплывае на малакааддачу. Яшчэ адным новаўвядзеннем у гэтым шэрагу сталі акуляры віртуальнай рэальнасці для кароў, створаныя пры супрацоўніцтве з ветэрынарнымі ўрачамі.

Чалавечыя VR-акуляры былі адаптаваныя з улікам асаблівасцяў будовы галавы кароў. Абапіраючыся на шматлікія даследаванні зроку буйной рагатай жывёлы, якія паказваюць лепшае ўспрыманне каровамі адценняў чырвонай часткі спектра і слабейшае — зялёных і сініх тонаў, архітэктары віртуальнай рэальнасці стварылі ўнікальную праграму імітацыі зялёнага поля, залітага сонцам. Падчас правядзення першага тэсціравання было зафіксавана зніжэнне трывожнасці і павышэнне агульнага эмацыянальнага настрою статка.

Далейшае комплекснае вывучэнне пакажа ўплыў VR-акуляраў на малочную прадукцыйнасць кароў. Пры захаванні станоўчай дынамікі распрацоўшчыкі маюць намер маштабаваць праект і мадэрнізаваць айчынную сферу малочнай вытворчасці: удасканаленне тэхналогій павінна паўплываць на галіну ў цэлым.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.