Вы тут

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» стане часткай балю ў Палацы Незалежнасці


Арганізатары «Венскага балю з А1 у Купалаўскім», правядзенне якога запланавана на 14 снежня 2019 года у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паведамілі аб тым, што мерапрыемства пройдзе ў новым фармаце.


Фота: belta.by

Аргкамітэт балю прыняў запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь далучыцца да правядзення Венскага балю ў Палацы Незалежнасці 27 снежня 2019 года. Па рэжысёрскай задумцы, баль будзе ўлічваць традыцыі венскіх баляў у Аўстрыі.

Дэбютантам, якія раней прайшлі конкурсны адбор, будзе дадзена ўнікальная магчымасць выступіць перад гасцямі мерапрыемства ў галоўным палацы краіны.

Кампанія А1 возьме на сабе абавязак па аказанні дабрачыннай дапамогі грамадскаму аб’яднанню «SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь». На адрас установы будуць пералічаны сродкі, эквівалентныя палове сумы, якую планавалася выручыць ад продажу білетаў на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім».

Зварот грашовых сродкаў за білеты на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім», набытых раней, будзе адбывацца ў касе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (г.Мінск, вул. Энгельса, 7а) з 4 па 20 снежня 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».