Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» ўганаравана граматай МУС


У канцы мінулага тыдня ў Магілёве вызначылі найлепшых участковых інспектараў міліцыі і найлепшых участковых інспектараў па справах непаўналетніх. Агляд-конкурс праходзіць штогод і традыцыйна збірае сем камандаў — з кожнай вобласці і Мінска. 42 інспектары спаборнічалі за перамогу на працягу трох дзён. Выпрабаванняў было шмат — страявая, агнявая, тактыка-спецыяльная падрыхтоўка, аратарскае майстэрства, іспыты па медыцынскай і фізічнай падрыхтоўцы.


У камандным заліку сярод інспектараў ІСН першае месца — у Гродзенскай вобласці. У асабістым заліку перамог старшы ўчастковы інспектар ІСН аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама Аляксей Саўчанка. А найлепшым участковым інспектарам міліцыі стала Настасся Чупрыс з Мінска. Сталічная каманда здабыла вікторыю і ў каманднай намінацыі. Пераможцы атрымалі ключы ад новых службовых аўтамабіляў і сертыфікат на камп'ютарную тэхніку.

Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёр міліцыі Мікалай Мельчанка ўручыў таксама і дыпломы прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі за найлепшую публікацыю аб дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Сярод узнагароджаных — вядучы рэдактар аддзела камп'ютарных сістэм і інтэрнэт-версіі нашага выдавецкага дома Кацярына Ахрыменка. Віншуем!

Ул. інф

Фота Алены ІГНАТАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

Расказаў урач-псiхiятр-нарколаг мiнскага гарадскога клiнiчнага псiхiятрычнага дыспансера Iгар Сарокiн.

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.