Вы тут

Наколькі складана працаўладкавацца людзям з абмежаванымі магчымасцямі?


На «БелАсептыка-Дэз» на працягу шэрагу гадоў ствараліся рабочыя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сёння тут працуе 47 інвалідаў. Гэта больш за палову калектыву.


Фота gazeta-licey.ru

Што значыць работа на гэтым прадпрыемстве для саміх інвалідаў?

— Перш за ўсё — атрыманне дадатковага стабільнага даходу. Але, як кажуць, не хлебам адзіным жыве чалавек. Важна і тое, што тут створана асяроддзе для жывых зносін, сацыяльны і культурны асяродак, дзе сабраліся людзі з аднолькавай жыццёвай праблемай. А ў кампаніі мы знайшлі структуру, якая, па сутнасці, прадстаўляе і абараняе нашы інтарэсы, — сцвярджаюць работнікі прадпрыемства. — Кожны з нас мае доступ да сацыяльнага пакета, які гарантуе перыядычныя медыцынскія агляды, прэміі, матэрыяльную дапамогу, падарункі, ладзяцца розныя святы. Сёння, напрыклад, у Заслаўскім гарадскім доме культуры адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў, якое ладзіць «БелАсептыка-Дэз». У ім, мяркуецца, возьмуць удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валянціна Курсевіч, прадстаўнікі і дэпутаты Заслаўскага гарвыканкама.

Як і любыя работнікі, інваліды маюць права бясплатна наведваць унікальны ландшафтны і турыстычны аб'ект кампаніі — «Аптэкарскі сад», дзе вырошчваюцца лекавыя сродкі — аснова для розных відаў беларускага чаю. Акрамя таго, людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць удасканальваць свае прафесійныя навыкі. Вопытныя майстры, спецыялісты вучаць іх новым вытворчым аперацыям, што дазваляе павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы. І вельмі важна, што яны адчуваюць сваё дачыненне да стварэння карыснага прадукту.

Людзі ведаюць, што яны запатрабаваныя, іх паважаюць, падтрымліваюць. Прыходзячы ў кампанію, яны ўліваюцца ў калектыў, прыўносяць свае традыцыі, разнастайныя формы адпачынку, прафесійнай адаптацыі, навучання і сацыяльнай рэабілітацыі. Хтосьці, адпрацаваўшы пэўны перыяд, па выніках медыцынскага абследавання прызнаецца здаровым, але працягвае працаваць на прадпрыемстве ўжо ў іншым статусе.

— Меркаванне, што інваліды задзейнічаны толькі на самых простых аперацыях, не адпавядае рэчаіснасці. Яны працуюць і бухгалтарамі, і інспектарамі па кадрах, і перакладчыкамі прафесійнай літаратуры, — заўважае выканаўца абавязкаў дырэктара «БелАсептыкі» Сяргей Ладышаў. — Варта дадаць, што кампанія здымае сацыяльную нагрузку з горада-спадарожніка сталіцы Заслаўя. Участак, дзе непасрэдна занятыя інваліды, знаходзіцца тут. Асноўная ж вытворчая пляцоўка размяшчаецца на базе былога ваеннага гарадка ў вёсцы Цнянка. Таму для дастаўкі супрацоўнікаў выкарыстоўваецца карпаратыўны транспарт. І яшчэ адзін станоўчы момант: другая палова работнікаў прадпрыемства — здаровыя людзі. Для іх стасункі з інвалідамі, па нашых назіраннях, гэта таксама школа. Школа талерантнасці, настаўніцтва, адкрытасці, узаемадапамогі, дабрыні і чалавечнасці.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».