Вы тут

Пару, якая танчыць дольш за астатнія, выбралі ў Мінску


У гэтыя выхадныя ў ТРЦ ​​Galleria Minsk прайшоў танцавальны марафон «Сур'ёзныя адносіны». На мерапрыемстве выбралі пару, якая танчыла даўжэй за астатнія. Ёю сталі Сяргей Шарко і Лізавета Граковіч.


- Вядома, гэтая перамога для нас дасягненне. Але мы не толькі таму вырашылі паўдзельнічаць. Вельмі хацелася падтрымаць тэму сур'ёзных адносін. Бо па статыстыцы, у Беларусі распадаецца кожны другі-трэці шлюб. Сур'ёзныя адносіны з кожным годам становяцца хутчэй выключэннем, чым правілам, - адзначыў пераможца танцавальнага марафону «Сур'ёзныя адносіны» Сяргей Шарко.

- Мы хацелі паказаць, што як жыць, так і танцаваць разам цікавей. Асабліва такі танец, як сальса. Тут, як і ў адносінах, ёсць усё: запал, праверка, падтрымка, любоў, давер, -  дадае Лізавета Граковіч.

Цяперашні марафон праходзіў у новым фармаце. На імправізаваным танцполе ўдзельнікі на выбыванне танцавалі сальсу. «Сур'ёзныя адносіны» падтрымалі больш за 30 пар ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. Танцавальны марафон доўжыўся больш за 3 гадзіны.

Па словах прэс-сакратара «Незалежнай лабараторыі ІНВІТРА» (арганізатара марафону) Аліны Мінахаран, сацыяльны флэш-фрыстайл ў падтрымку сур'ёзных адносін праводзіцца другі год запар. У лістападзе ён праходзіў у 5 гарадах Беларусі: Барысаве, Віцебску, Слуцку, Гродне і Ваўкавыску.

У кампаніі спадзяюцца ў будучыні зрабіць яго міжнародным. «Мяркуючы па той колькасці ўдзельнікаў і гледачоў, мы можам спадзявацца, што сур'ёзныя адносіны выжывуць. Гэта будуць адносіны, дзе пара сочыць за сваім здароўем», - распавяла прэс-сакратар.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».