Вы тут

Іерогліф і слова года


Выбіраюць у Кітаі.


Штогадовая кампанія па абранні кітайскага іерогліфа і словы 2019 года праходзіць у Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У ходзе мерапрыемства на аснове меркавання экспертаў і вялікіх дадзеных будуць адабраныя новыя або шырока распаўсюджаныя ў інтэрнэце словы і фразы на кітайскай мове для таго, каб адлюстраваць змены, якія адбыліся за гэты год ў Кітаі і ў свеце. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства — Цэнтр маніторынгу і вывучэння дзяржаўнай мовы Кітая і выдавецтва Commercial Press.

Сёлета кампанія праходзіць тры этапы цягам месяца. Заўтра завяршаецца тэрмін, калі ўсе жадаючыя змогуць адправіць свае варыянты і задаваць пытанні анлайн. З 4 да 8 снежня эксперты азнаёмяцца з прапановамі і складуць спіс варыянтаў для адкрытага галасавання, якое пройдзе з 9 па 19 снежня. Вынікі будуць абвешчаныя 20 снежня.

Спіс слоў і выразаў, прапанаваных Цэнтрам маніторынгу і вывучэння дзяржаўнай мовы Кітая, уключае такія варыянты, як «адкрытасць», «бізнэс» і «сцяна». Эксперты, у сваю чаргу, сярод магчымых варыянтаў на званне «іерогліфа» і «слова» 2019 года прапанавалі «падатак», «5G» і «парад».

Дадзенае мерапрыемства праводзіцца ўжо 14 гадоў запар.

Прэв’ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.