Вы тут

На журфаку БДУ прайшоў VІІ форум маладых журналістаў


Сёлета яго тэма называлася «Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам». Для таго каб павысіць свае прафесійныя навыкі, там сабралася каля двухсот маладых спецыялістаў, студэнтаў і выкладчыкаў факультэта.


Фота БелТА.

На пленарным пасяджэнні намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што тэма форума сімвалічная.

— Адказнасць перад грамадствам — гэта галоўнае, што адрознівае журналіста ад іншых суб'ектаў стварэння інфармацыі, — сказаў ён. — Як і 10, 50 і 100 гадоў таму, прадстаўнік СМІ павінен памятаць аб сваёй галоўнай місіі — пошуку ісціны і служэнні грамадству, у якім жыве.

Закрануў Андрэй Кунцэвіч і пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з трансфармацыяй інфармацыйнай прасторы: як супрацьстаяць фэйкавым навінам, якое месца прафесійнага журналіста ў сучасным грамадстве, дзе кожны, у каго ёсць смартфон, можа генерыраваць медыйны кантэнт і ўплываць на аўдыторыю. Знайсці адказ павінны маладыя спецыялісты, заўтрашнія кіраўнікі СМІ, лічыць ён.

— Сёння медыя фарміруе не толькі наша ўяўленне пра рэчаіснасць, а фактычна мадэлюе саму рэальнасць, дынаміку падзей нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў, — падкрэсліў спікер. — Яшчэ некалькі гадоў таму было цяжка ўявіць, што Yоutubе стане сур'ёзным канкурэнтам тэлебачання, а блогі і каналы ў месенджарах будуць адчувальна ўплываць на навіны рэгіёнаў і нават краін.

Не абмінуў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта праблему ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадства, дзе СМІ павінны стаць своеасаблівымі медыятарамі, садзейнічаць эфектыўнасці механізма зваротнай сувязі ўлады і насельніцтва. «Дзяржаўная інфармацыйная палітыка — не замоўчванне праблем, а іх вырашэнне ў канструктыўным дыялогу з людзьмі», — сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Пра неабходнасць выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, быць актыўнымі ў сацыяльных сетках, уплываць сваім меркаваннем на маладзейшае пакаленне казаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк. А дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук папрасіў сачыць за сваім іміджам у сацсетках і заставацца вернымі сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Нягледзячы на тое што журналісты аддаюць шмат часу і ўвагі інтэрнэту, дырэктар — галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Павел Сухарукаў упэўнены, што гэта — толькі сродак, а не змест; тэхналогіі, а не Слова, якое можа несці толькі чалавек.

Таксама на форуме адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Лепшымі сталі карэспандэнты газеты «СБ. Беларусь сегодня», агенцтва «Мінск-Навіны», БелТА, а таксама супрацоўнікі рэгіянальных СМІ з Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай абласцей.

Пасля афіцыйнай часткі спецыялісты сабраліся абмеркаваць тэндэнцыі ў прававых, этычных асновах журналістыкі, а таксама шляхі вырашэння сацыяльных праблем, новыя тэндэнцыі і тэхналогіі сучаснай журналістыкі ў адмысловых секцыях.

Відэа з мерапрыемства глядзіце на сайце.

Юлія АДАМОВІЧ

Загаловак у газеце: Галоўнае — адказнасць

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.