Вы тут

Сямашка: Беларусь і Расія прыйдуць да адзінства па ўсіх дарожных картах


Беларусь і Расія прыйдуць да адзінага меркавання па астатніх інтэграцыйных дарожных картах. Такое меркаванне сёння журналістам на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" выказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА.


Пасол нагадаў, што бакам трэба будзе ў бліжэйшы час, да 7 снежня, знайсці кансэнсус па астатніх дарожных картах, прывесці іх да адзінства, узгадніць без заўваг. "Над гэтым зараз працуем. У бліжэйшы час, перакананы, будуць вырашаны задачы, якія ставіліся", - сказаў Уладзімір Сямашка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "апошняе слова - за прэзідэнтамі".

"Цяпер калі ёсць разыходжанні па астатніх дарожным картах, то больш за ўсё тычыцца праблематыкі 2020 года. Які кошт газу будзе з 1 студзеня, як будзе кампенсавацца падатковы манеўр. Вось такія рэчы абмяркоўваюцца", - адзначыў дыпламат.

Што тычыцца 2021 года, то стаіць задача, каб да яго пачатку выйсці, у ліку іншага, на стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу, электраэнергіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».