Вы тут

Пытанні далейшай працы Дзяржсакратарыята Савета бяспекі абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці


Пытанні далейшага функцыянавання Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння з дзяржсакратаром Станіславам Засем і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае БелТА.


«Тры-чатыры гады на плячах у нас будзе ўвесь Савецкі Саюз: і эканамічны складнік (у 2020 годзе Беларусь пачынае старшынстваваць у ЕАЭС. — Заўвага. БелТА), і сілавая абарона ў АДКБ, і ў Саюзнай дзяржаве Вышэйшы дзяржсавет Прэзідэнт Беларусі ўзначальвае. З аднаго боку, ганарова, з другога — адказна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Станіслаў Зась зойме пост генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня, але ўжо фактычна працуе там, адзначыў Прэзідэнт. Напярэдадні ён разам з лідарамі краін — членаў арганізацыі прыняў удзел у закрытай часткі саміта АДКБ. «Вы ўбачылі ўсю гэтую „кухню“, ушчыльную пазнаёміліся з усімі прэзідэнтамі, убачылі іх пазіцыі, што тычыцца нашага абарончага саюза. Наказваць вам няма сэнсу, таму хацеў з вамі абмеркаваць пытанні далейшага функцыянавання Дзяржсакратарыята», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, каго прапануюць прызначыць на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, ці ёсць цяпер у гэтым органе якія-небудзь праблемы або неабходнасць у рэфармаванні. «Мяне зараз больш цікавіць тэма будучай працы сакратарыята Савета бяспекі Беларусі. Ды і вам прыйдзецца вялікі прамежак часу гэтым займацца, пакуль новы чалавек не ўвойдзе ў курс справы. Думаю, у вас нейкі час у Маскве для гэтага знойдзецца», — дадаў Прэзідэнт .

Як паведамлялася, 28 лістапада на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась быў зацверджаны на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі. Рашэнне аб прызначэнні беларускага прадстаўніка прынята ў мэтах выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі ад 2015 года, дзе дакладна рэгламентавана прызначэнне генеральных сакратароў на ратацыйнай аснове ў адпаведнасці з рускім алфавітам — была Арменія, а з 1 студзеня 2020 года чарга Беларусі.

У лістападзе 2018 года Арменія датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурова, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі паўтара года з прадугледжаных статутам трох гадоў. На дадзены момант абавязкі генеральнага сакратара АДКБ выконвае Валерый Семерыкоў.

Прэв'ю: places.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».