Вы тут

Андрэй Кунцэвіч: Галоўнае адрозненне прафесійнага журналіста - адказнасць перад грамадствам


На факультэце журналістыкі БДУ адкрыўся VII Форум маладых журналістаў «Развіццё айчыннай журналістыкі на сучасным этапе і яе адказнасць перад грамадствам».


Падчас пленарнага пасяджэння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч зазначыў, што дзяржаўная інфармацыйная палітыка - гэта не замоўчванне праблем, а іх рашэнне ў канструктыўным дыялогу з людзьмі.

Ён акрэсліў, што СМІ павінны быць актыўнымі медыятарамі паміж дзяржаўнымі органамі ўлады і грамадствам, асабліва гэта тычыцца рэгіянальнай прэсы. Яшчэ некалькі гадоў таму было цяжка ўявіць, што YouТube складзе канкурэнцыю тэлебачанню, а блогі будуць фармаваць інфармацыйны парадак дня рэгіёнаў. Пры гэтым галоўнае адрозненне прафесійнага журналіста - адказнасць перад грамадствам.

Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі дадаў, што грамадства павінна актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні каштоўнасцяў і традыцый.

Дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў падкрэсліў, што ў пагоні за сучаснымі тэхнічнымі магчымасцямі варта не забываць пра тое, што галоўнае ў прафесіі журналіста — гэта Слова. Інтэрнэт — гэта ўсяго толькі сродак.

Гасцей форуму прывітала дэкан факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч. На адкрыцці пленарнага пасяджэння яна адзначыла, што ў гэтым годзе факультэт адсвяткаваў 75-годдзе. За гэты час ён падрыхтаваў больш за 10 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Таксама дыпломы атрымалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Журы вызначала лепшага рэпарцёра, аглядальніка, вядучага радыё- і тэлепраграмы, фотакарэспандэнта. Усяго на конкурс было даслана каля 30 работ.

На форуме прысутнічаюць каля 200 журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, студэнтаў і выкладчыкаў журфака. Яны абмяркоўваюць тое, як будзе ў перспектыве развівацца журналістыка. Мэтай яго правядзення з'яўляецца павышэнне прафесійных навыкаў у маладых журналістаў. 

Арганізатарамі маладзёжнага форуму выступаюць БДУ, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Беларускі саюз журналістаў і БРСМ.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».