Вы тут

Пад канец футбольнага сезона гродзенец выйграў аўтамабіль


Такі розыгрыш у Гродне адбыўся ўпершыню. Ключы ад новага «Рэно-Логан» сям'і Івановых з Гродна ўручылі прадстаўнікі футбольнага клуба «Нёман» сумесна з кіраўніцтвам Цэнтральнага спартыўнага комплекса.


Можна сказаць, што ўзнагарода заслужаная. Балельшчык Сяргей Іваноў набыў абанемент на ўсе гульні сезона. Ён актыўна прапагандуе спорт, з'яўляецца пастаянным балельшчыкам гродзенскай каманды, наведвае ўсе матчы як футбольнага, так і хакейнага клубаў. Саперніцтва ў конкурсе было даволі жорсткае, у розыгрышы ўзяло ўдзел больш за тысячу аматараў футбола. А вось пашанцавала далёка не ўсім.

У сям'і Івановых падарунку вельмі рады, бо іх старому аўтамабілю ўжо 23 гады. Сям'я шукала магчымасць набыць новую машыну. Дарэчы, на матчы сваёй любімай каманды Сяргей Іваноў ходзіць з дачкой на працягу дзевяці гадоў, з той пары, як Івановы пераехалі ў Гродна са Шчучына.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры футбольнага клуба «Нёман», такі падарунак для балельшчыкаў падрыхтаваны ўпершыню. Кожны ўдзельнік конкурсу паўгода таму запоўніў анкету, сярод якіх і адбыўся розыгрыш. Згодна з умовамі, на галоўны прыз было выдаткавана 18 тысяч рублёў.

Што датычыцца самой каманды, то сёлетні сезон для яе — не самы ўдалы. У параўнанні з мінулым годам клуб здаў пазіцыі і цяпер займае 8-е месца сярод 16 камандаў вышэйшай лігі.

Маргарыта Ушкевіч

Фота Hrоdnа Lіvе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».