Вы тут

Замарожаныя вітаміны з Віцебшчыны ўсё больш запатрабаваныя на айчынным рынку


Замарожаныя вітаміны з Віцебшчыны ўсё больш запатрабаваныя як на айчынным рынку, так і ў замежжы.


У прыватнасці, у філіяле «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга» — у гарадскім пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёна — увялі ў эксплуатацыю абсталяванне глыбокага замарожвання. Цяпер можна штогод вырабляць мінімум 2-3 тысячы тон ягад і агародніны.

Дарэчы, у гэтай гаспадарцы збіраюць уласныя ўраджаі будучай прадукцыі: ёсць палі для ягад і цяпліцы для гародніны. У выніку філіял фактычна круглы год можа забяспечваць вытворчыя патрэбы ўласнай сыравінай.

Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства Паўла Фамінава, прадукцыя замарожваецца пры тэмпературы прыблізна мінус 40 градусаў. Працэс займае каля сарака хвілін. А ў маразільных камерах можна захоўваць каля 900 тон сыравіны.

Згодна з інвестыцыйным планам, новае абсталяванне дазволіць вырабляць новыя смачныя сумесі — нават з дзесяці кампанентаў.

Паралельна мадэрнізавалі ўчастак кансервавання цэха перапрацоўкі. Што адметна, не адстаюць ад сучасных трэндаў — выкарыстоўваецца шкляная экалагічна чыстая тара.

Што датычыцца, напрыклад, сокаў, то іх выбар, як мовяць, вельмі багаты: ад традыцыйных бярозавага і таматнага да ананасавага, грэйпфрутавага, мангавага... І штогод магчыма вырабляць больш за 85 тысяч бутэлек.

Замена абсталявання дазволіла павялічыць выпуск прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. У асартыменце прадпрыемства — таксама агуркі, таматы, квашаная капуста ў вакуумнай упакоўцы.

А яшчэ адзін вельмі перспектыўны кірунак дзейнасці філіяла «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга» — малочная жывёлагадоўля. Нядаўна тут пачаў працаваць комплекс больш чым на 1,2 тысячы галоў. Ферму абслугоўваюць робаты. Агульная сума інвестыцый перавышае 21 мільён рублёў, і прыблізна пятая частка — уласныя ўкладанні. Астатняя сума — крэдытныя рэсурсы.

Нядаўна ўсё гэта агучылі падчас галінавага семінара-пасяджэння па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці прадпрыемстваў Міністэрства энергетыкі.

Губернатар Мікалай Шарснёў не раз адзначаў, што пры выкарыстанні гаспадарчага падыходу менавіта такія сучасныя фермы і неабходна ўзводзіць. І лепш іх будзе па дзве-тры ў кожным раёне, але яны будуць працаваць эфектыўна.

Сама гісторыя філіяла пацвярджае, што курс у аграрным сектары краіны выбраны правільны. У няпростым 1991 годзе, калі перастаў існаваць СССР, быў створаны саўгас-камбінат «Цяплічны». У снежні 2008 года яго рэфармавалі шляхам далучэння да РУП «Віцебскэнерга». З таго часу сельскагаспадарчае прадпрыемства набірае абароты і лічыцца адным з перадавых ва ўсёй Віцебшчыне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: eda-land.ru

Загаловак у газеце: «Крыасаўна» для ягад...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.