Вы тут

У Краснапольскай гімназіі можна навучыцца рабіць і праграмаваць робатаў


У Краснапольскай гімназіі кожны ахвотны можа прыйсці і навучыцца рабіць і праграмаваць робатаў.


Кожны раз калі прыязджаю на Краснапольшчыну, заўсёды знаходжу час для наведвання гімназіі, дзе вучылася. Завітала і цяпер і засталася на колькі гадзін. Ужо некалькі гадоў тут працуе гурток, куды кожны ахвотны можа прыйсці і навучыцца рабіць і праграмаваць робатаў.

Знаёмлюся з хлопцамі. «Грыша, Дзіма і Раман,» — прадставіліся яны. Запытала дазволу крышачку паназіраць за імі. Яны не супраць, але сур’ёзны позірк на мяне — і я разумею, што трэба быць цішэй, каб ім не перашкаджаць.

Шэптам Таццяна Іўчанка, завуч і адна з куратараў праекта, распавяла пра гісторыю стварэння майстэрні. Пачыналася ўсё са STEM-цэнтра, які пачаў сваю працу ў 2016 годзе. Спачатку асноўным напрамкам была экалогія — змагаліся з канадскім залатарнікам. Выдзялялі ДНК, даследавалі хімічны склад расліны. А цяпер яшчэ па суботах раз на тыдзень вучні збіраюць і праграмуюць робатаў. Нядаўна нават вучылі настаўнікаў выдзяляць ДНК і працаваць з электронным мікраскопам.

Грыша Мацуеў, Дзіма Дзянісенка і Раман Новікаў вырашылі паказаць вучням чацвёртага класа самыя простыя мадэлі робатаў і дазволілі крыху пагуляць з імі. У дзяцей адразу загарэліся вочы. «Расце дастойная змена старэйшым», — парадавалася я. І сыходзіла задаволеная і адначасова засмучаная. Хацелася стаць, як гэтыя чацвёртакласнікі, у якіх яшчэ ўсё наперадзе...

Таццяна Ткачова

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.