Вы тут

А вам цёпла?


Якія цікавыя сустрэчы чакаюць чытачоў у лістападаўскім нумары часопіса "Родная прырода"?

Фота Дзяніса Іўковіча

“Вывесці рысь з ценю” – так называецца матэрыял, прысвечаны адзінай на сёння дзікай кошцы, якая насяляе беларускія лясы. Вакол яе сёлета было шмат спрэчак і размоў, у тым ліку і пра магчымае выключэнне еўрапейскай рысі з Чырвонай кнігі Беларусі. Што сёння адбываецца з гэтай драпежніцай, і чаму яе неабходна абараняць – чытайце на старонках часопіса.

Сёлета ў Беларусі прайшоў першы Zero Waste Market – маркет руху “нуль адходаў”. Яго стваральніцы Карына Маліноўская і Ксенія Малюкова расказалі “Роднай прыродзе”, навошта яны адмаўляюцца ад лішняга і вучаць гэтаму іншых. Падрабязнасці чытайце ў матэрыяле “Нашы дзеці не павінны жыць сярод гор смецця”.

Змена клімату – праблема, якая ўплывае на розныя вобласці дзейнасці чалавека. Спецыялісты Белгідрамету высветлілі, якія небяспечныя прыродныя з’явы ўплываюць на жыццядзейнасць усходняй часткі нашай краіны – Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, і якія падыходы ў будаўнічай галіне неабходна змяняць з улікам кліматычных фактараў. (“Як змены клімату ўплываюць на будаўнічую галіну”).

“Сто і адна ідэя, як дапамагчы прыродзе” Магчыма, у вас ёсць думкі, як зэканоміць ваду і электрычнасць дома і ў школе? Вы даўно прыдумалі, чым такім жа зручным і практычным замяніць поліэтылен? Ці вас цікавіць адукацыя, і вы ведаеце, што натхніць вашых аднакласнікаў перайсці на экалагічна дружалюбны лад жыцця? Тады вам пара распавесці ўсёй краіне пра свае задумкі і распрацоўкі і атрымаць прафесійную падтрымку! Такую магчымасць дае праект “Экаэнергетыка”.

Летась часопіс “Родная прырода” разам з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам адукацыі правялі рэспубліканскі экалагічны конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”. Аднымі з пераможцаў сталі вучні сярэдняй школы №2 г.п. Зэльва. У якасці ўзнагароды яны атрымалі сертыфікат на паездку з экскурсіяй і эка-пікніком у рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Налібоцкі”. Як прайшло іх знаёмства з гэтай асоба ахоўнай прыроднай тэрыторыяй, чытайце ў матэрыяле “Пазнаць прыроду роднага краю”.

“Курыць – прыродзе шкодзіць!” – упэўнены эколагі. І справа не толькі ў шкодных выкідах у паветра, але і адходах, якія пасля сябе пакідаюць курцы. Аказваецца, акуркі не знікаюць бясследна, калі іх выкідаюць у траву ці нават сметніцу. Але што мы з гэтым можам зрабіць?

Калі патухаюць сафіты, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігаў едзе дадому, на свой хутар. Звычайна ў машыне знаходзіцца і яго аўчарка Арчы. А дома іх чакаюць яшчэ сямёра котак. Як яны з’явіліся ў акцёра, чытайце ў матэрыяле “Ідылія Ігара Сігава: адзін сабака і сем котак”.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.