Вы тут

У Брэсце асуджана чарговая махлярка, якая падманам выпрошвала грошы ў людзей


У Брэсце асуджана чарговая махлярка, якая падманам выпрошвала грошы ў знаёмых і амаль незнаёмых людзей.


Кожны раз так жаласліва прасіла на лячэнне нованароджанага пляменніка, на дыягностыку маці ў сталіцы, на лячэнне сына-інваліда. І давалі па 500, 1000, 3000 долараў. Тых, у каго не было наяўных грошай, яна пераконвала аформіць на сябе крэдыт, некалькі месяцаў плаціла па ім, а потым пераставала выходзіць на сувязь. Спосабаў завалодаць чужымі грашыма 41-гадовая зламысніца мела процьму.

Галоўнае, што ўсе яе сваякі — жывыя і здаровыя. І не баіцца ж наклікаць на родных няшчасці! Але ў такіх людзей няма сумлення, сораму
і боязі. Яны ставяць мэту ды крочаць да яе, не зважаючы на пачуцці і перажыванні іншых. Дзіўна толькі, няўжо спадзяюцца, што знаёмыя не будуць звяртацца ў праваахоўныя органы? Што ўжо тут казаць пра віртуальных прайдзісветаў, якія рабуюць пенсіянераў, спісваюць пенсію з іх банкаўскіх картак! Тыя не бачылі сваіх патэнцыйных ахвяр. Гэтая — бачыла, ведала, чай піла разам, за сяброўку сябе выдавала.

Асудзілі «сяброўку» да трох гадоў пазбаўлення волі, грошы абавязалі вярнуць. Нямала іх яшчэ ходзіць на свабодзе — тых, чые крэдыты гасяць знаёмыя, калегі, чые сумленна заробленыя грошы нахабна прысвоілі такія вось махляры.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв'ю: pravda.com.ua

Загаловак у газеце: Без страху і сумлення

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».