Вы тут

Сацыяльная кансультацыя. Дзелім водпуск на часткі


Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адказваюць на вашы пытанні.


Фота: neg.by

Калі ў службу занятасці звяртаецца чалавек з інваліднасцю па дапамогу ў працаўладкаванні, ці абавязкова пры гэтым прадставіць індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда?

— Так. Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўных з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай. У адпаведнасці з Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян (зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200), пры звароце для рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага чалавек з інваліднасцю павінен прадставіць сваю індывідуальную праграму рэабілітацыі.

Без прадстаўлення гэтага дакумента наймальнік, згодна з артыкулам 26 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не мае права прыняць інваліда на работу і заключыць з ім працоўны дагавор.

*  *  *

Ці можна водпуск, які даецца работніку-інваліду, падзяліць на дзве часткі?

— Згодна з часткай першай артыкула 174 Працоўнага кодэкса, па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам працоўны водпуск можа быць падзелены на дзве часткі, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем. Пры гэтым адна частка павінна быць не меншая за 14 каляндарных дзён.

Заканадаўствам не ўстанаўліваюцца абмежаванні для якіх-небудзь катэгорый работнікаў, у тым ліку для людзей з інваліднасцю, па падзеле водпуску на часткі. Такім чынам, працоўны водпуск работніка, які мае інваліднасць, можа быць падзелены на часткі ў парадку, устаноўленым часткай першай артыкула 174 Працоўнага кодэкса.

*  *  *

Ці можа быць падоўжаны сацыяльны водпуск без захавання заработнай платы, калі ў яго перыяд работнік захварэў і яму быў выдадзены лісток непрацаздольнасці?

— Не, не можа. Падаўжаецца або пераносіцца ў сувязі з надыходам часовай непрацаздольнасці работніка толькі працоўны водпуск (артыкул 171 Працоўнага кодэкса).

Але пасля закрыцця лістка непрацаздольнасці работніку можа быць дадзены чарговы сацыяльны водпуск ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Падрыхтавала Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Культура

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Ён рыхтуецца прадставіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Грамадства

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў анлайн-рэжыме адказалі на некаторыя пытанні, звязаныя са змяненнем умоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 студзеня 2020 года.

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.