Вы тут

Кар'ерны форум пройдзе ў БДУ 5 снежня


Месца правядзення мерапрыемства – бізнес-клуб “Імагуру” (вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак у 10.00. Удзельнікамі маштабнай падзеі стануць студэнты ўсіх факультэтаў і інстытутаў БДУ. Сярод патэнцыяльных працадаўцаў прадстаўлена звыш за 20 айчынных і міжнародных харчовых, транспартна-лагістычных, аўдытарска-кансалтынгавых, IT-кампаній, дзяржаўныя органы і прамысловыя прадпрыемствы.


У гэты дзень будуць працаваць розныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Прадстаўнікі вядучых кампаній раскажуць пра сваю дзейнасць, адукацыйныя праграмы, перспектывы прафесійнага росту, па якіх крытэрыях  ацэньваюцца суіскальнікі, як капіталізаваць асабісты брэнд і стаць запатрабаваным на рынку працы. Арганізацыі прадставяць актуальныя вакансіі і магчымасці для праходжання практыкі ці стажыроўкі, агучаць свае патрабаванні да кандыдатаў, а таксама дадуць парады па складанні рэзюмэ.. Усе ахвотныя змогуць асабіста пагутарыць з супрацоўнікамі кампаній і задаць ім свае пытанні.

Будзе дзейнічаць таксама спецыяльная зона хуткіх гутарак. Кожнаму ўдзельніку дадуць тры хвіліны для самапрэзентацыі перад патэнцыяльным работадаўцам. Пасля размовы эксперты пакажуць на слабыя і моцныя бакі суіскальніка і дадуць рэкамендацыі па іх карэкціроўцы.

Азнаёміцца ​​з поўнай праграмай мерапрыемствы можна ў групе “УКантакце”. Уваход па папярэдняй электроннай рэгістрацыі.

Арганізатарам “Кар'ернага  форуму” выступае Галоўнае ўпраўленне адукацыйнай дзейнасці БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».